Польская газета «Gazeta Wyborcza» паведамляе, што адміністрацыя Барака Абамы адмовілася ад стварэння сістэмы супрацьракетнай абароны на тэрыторыі Польшчы і Чэхіі.

Паводле выдання, Абама вырашыў, што стварэнне такой сістэмы можа абвастрыць адносіны з Расіяй, дапамога якой неабходна Злучаным Штатам у Афганістане і, магчыма, Іране. Фінансавы крызіс унёс свае карэктывы ў замежную палітыку ЗША. Неабдуманае растрачванне сродкаў можа каштаваць цяперашняму прэзыдэнту пасады падчас наступных прэзыдэнтскіх выбараў у 2013 годзе. Свой адбітак на рашэнне адмовіцца ад пабудовы сістэм супрацьракетнай абароны на тэрыторыі Польшчы і Чэхіі наклала і новая ўнутраная палітыка адміністрацыі Абамы. У прыватнасці, рэформа сістэмы аховы здароўя, якая патрабуе вялікіх фінансавых выдаткаў.

Падобныя перамены ў знешняй палітыцы Злучаных Штатаў Амерыкі можна назваць кардынальнымі. Гэта рэальны крок на збліжэнне з Расіяй, а таксама адмова ад умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Еўрапейскага Саюза. Польскія аналітыкі адзначаюць, што зараз пачынаецца новая эра ў адносінах Вашынгтона і Варшавы.

АП, паводле Wyborcza.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0