У выдавецве «Галіяфы» вырашылі працягваць выданне кішэнных кніжак. Услед за драбнічкамі Пятро Васючэнкі «Піраміда Лінэя», Віктара Жыбуля і Веры Бурлак «Забі ў сабе Сакрата», вышлі такія ж, утрая меншыя за звычайны фармат, кніжачкі прозы Леаніда Дранько-Майсюка, Барыса Пятровіча, а таксама вершы Усевалада Гарачкі.

Ідэя рабіць невялікія кнігі прыйшла да выдаўцоў даволі выпадкова. «У нас заставалася парэзаныя парэшткі паперы, якіх для звычайнага выдання не хапала, — кажа выдавец Міхась Башура. — Мы паспрабавалі зрабіць невялікія: нам спадабалася, аўтарам спадабалася, публіцы спадабалася… Цяпер у выніку маем паўнавартасную (хай і маленькую) серыі кішэнных кніжак, якую можна паставіць калі не на паліцу, дык на невялікую палічку».

Святлана Кухарэвіч і Алесь Папоў пайшлі яшчэ далей. Мала таго, што яны зрабілі кніжку-невялічку, дык паэты яшчэ намыслілі разбіць яе на дзьве: «Шчыра» і «Няшчыра». Чытач можа сам абраць, як пачынаць знаёміцца з выданнем: з папоўскага або з кахарэвіцкага боку.


Барыс Пятровіч «Піліпікі»: Празаічныя карацелькі пра піліпавы прыгоды ў хармсаўска-граждана-і-сабакаўскім ключы.


Леанід Дранько-Майсюк. «Анёлак і я»: Лірычнае апавяданне для зусім падрослых дзяцей.


Эдуард Акулін. «Вітражы»: Каляровыя аскепкі для лірычнага вітража.


Усевалад Гарачка «Багі і героі»: Псеўдасацрэалістычныя вершы і п'еска-фарс.


Святлана Кухарэвіч і Алесь Папоў. Шчыра/Не шчыра: Вершваныя маналогі дрэў і сумётаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?