Султан Касан. фота-АР

Султан Касан. фота-АР

Леанід Стаднык. фота-АР

Леанід Стаднык. фота-АР

Гінэсаўскі тытул самага высокага мужчыны на свеце атрымаў турэцкі селянін, дарма што ва Украіне жыве чалавек на 10 сантыметраў вышэйшы за яго.

Кампанія, якая выдае «Кнігу рэкордаў Гінэса», надала гонар «Самага высокага чалавека на планеце» 247-сантыметроваму жыхару ўсходнятурэцкага гарадка Султану Касану, пасля таго, як леташні пераможца, украінец Леанід Стаднык, што мае 2 метры і 57 сантыметраў, адмовіўся мераць свой рост. Ветэрынар з сяла Падалянцы (Жытоміршчына), патлумачыў сваю адмову тым, што яму абрыдла ўвага з боку публікі і прэсы. «Во як бы гэты тытул дорыў моцнае здароўе ці колькі дадатковых гадоў жыцця, то я бы з задавальненнем прыняў яго, тым жа час я адно матаю нервы. А калі ўжо абіраць паміж спакоем і славаю, дык я абіраю спакой».

У сваю чаргу 26-гадовы Касан, які цяпер гасцюю ў Лондане па запрашэнні гінэсаўскага выдання, усцешыўся навіне і сказаў, што тытул дапаможа яму знайсці каханне. «Дагэтуль мне было цяжка адшукаць сяброўку. Жанчыны зазвычай палохаюцца мяне. Цяпер жа, прыдбаўшы вядомасць, я, напэўна, урэшце змагу ажаніцца».

Султан Касан вырас да неба дзякуючы пухліне, якая спрычынілася да збыту гармонаў росту. Пухліну выдалілі год таму, і Султан перастаў расці. Турэцкі селянін, які праз свой празмерны рост перасоўваецца пры дапамозе кавялаў, прызнаўся што гэткі рост мае заганы: «Я не магу кіраваць машынай, не магу рабіць пакупкі, і да таго ж вопратку я купляю на спецзаказ, а яна часам нямодная. Паводле Касана перавагі вялкіага роста: можна заўважаць людзей здаля і без усякіх праблемаў укручваць лямпачкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?