Прысудзілі кіраўніку аддзела Віцебскага КДК.

Да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці асуджаны адзін з кіраўнікоў Камітэта дзяржкантролю А.Лашкевіч.

Як высветліла следства, кіраўнік аддзела папярэдняга расследавання упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Віцебскай вобласці А.Лашкевіч, выкарыстоўваючы службовыя паўнамоцтвы, 14 лістапада мінулага года атрымаў праз пасрэднікаў хабар у памеры 5 тысяч даляраў за дапамогу ў спыненні праверкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці двух індывідуальных прадпрымальнікаў, накладанні мінімальных штрафных санкцый і непрыцягненне аднаго з іх да крымінальнай адказнасці.

Як паведамляе прэс-служба Генпракуратуры, Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска прызначыў Лашкевічу пакаранне тэрмінам на 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць кіруючыя пасады ў праваахоўных органах цягам 5 год.

Акрамя таго, паводле дадзенай крымінальнай справы да 4,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу асуджаны яшчэ адзін грамадзянін за падбухторванне да дачы хабару ў буйным памеры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?