Яганес Кюрле прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця памятнага знака ад імя ўрада Аўстрыі на тэрыторыі былога Мінскага гета.

17-18 верасня адбудзецца працоўны візіт у Беларусь генеральнага сакратара Федэральнага міністэрства па еўрапейскіх і міжнародных справах Аўстрыі Яганеса Кюрле.

У ходзе візіту адбудуцца сустрэчы госця з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым і яго намеснікам Валерыем Варанецкім, на якіх плануецца абмеркаваць актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы беларуска-аўстрыйскае ўзаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях, і адносіны Беларусі з ЕС.

Яганес Кюрле таксама прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця памятнага знака ад імя ўрада Аўстрыі на тэрыторыі былога Мінскага гета.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0