Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2009» пройдзе 18—19 верасня ў Кобрыне.

Дажынкі ў Воршы, 2008 г.

Свята ўраджаю на ўзроўні краіны ладзіцца ў 13-ы раз. З іх трэці — у Брэсцкай вобласці. У 1996 годзе яго прымаў Столін, у 2003 — Пружаны. Летась «Дажынкі» адзначалі ў Воршы.

У рамках сёлетняга фестывалю-кірмашу адбудзецца свята хлеба, фестываль ільну, выстава кветак, кулінарных вырабаў, адбудуцца дэманстрацыі мадэляў прычосак, адзення, будзе працаваць кірмаш рамёстваў, у якім возьмуць удзел больш за 200 народных майстроў з Беларусі, Украіны, Расіі і Польшчы.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру