На тэрыторыі былога мінскага гета ўсталявалі памятны камень у памяць пра ахвяраў халакоста. На цырымоніі прыутнічаў кіраўнік МЗС Аўстрыі. Фотарэпартаж Алеся Пілецкага.

Сёння, 18 верасня, на тэрыторыі былога мінскага гета (раён вул. Сухой) адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыця памятнага каменя ва ўшанаванне 9600 ахвяраў халакоста. Устаноўлены памятны камень ушаноўвае памяць аб аўстрыйскіх габрэях, прывезеных у Мінск падчас вайны. Гэта ўжо шосты знак. Папярэднія ўсталёўваліся пачынаючы з сярэдзіны 90-ых гадоў і нагадваюць аб ахвярах халакосту з іншых рэгіёнаў Еўропы, дэпартаваных на Ўсход і забітых у Беларусі.

На цырымоніі прысутнічалі як шараговыя грамадзяне – сябры беларускай габрэйскай грамады, – так і дыпламатычныя прадстаўнікі Ізраілю і Аўстрыі. У прыватнасці паслы Эдуард Шапіра і Яханэс Кірле. Прысутнічаў таксама і непасрэдны сведка халакосту – М.Трэйстэр, кіраўнік Беларускага грамадскага аб’яднання габрэяў-вязняў гета і нацысцкіх канцлагераў.

Мінскае гета было створана падчас вайны і складалася з трох вялікіх частак – «Вялікае гета», «Малое гета» і «Зондэргета». Менавіта ў «Зондэргета» звозілі габрэяў з краін Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. Мінскае гета было адным з самых вялікіх у Еўропе, налічвала больш за 100 тыс. вязняў, адзінкам з якіх удалося пазбегнуць смерці. Так званае «Малое гета» існавала да канца чэрвеня 1944 года, амаль да моманту вызвалення Мінска з’пад фашысцкай акупацыі.

На цырымоніі адкрыцця помніка.

Чыноўнік МЗС Аўстрыі Я. Кірле і вязень гета М.Трэйстэр.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру