20 верасня, а дакладней 19-га з вечара, у юдэяў пачнецца Новы, 5770-ы, год. Са свята Рош га-Шана (або як кажуць у Беларусі на ідышы, Рош Ашонэ) габрэі пачынаюць чытаць Тору спачатку, з першага раздзела. На навагоднем стале: акрамя звычайных святочных страваў, яблыкі з мёдам і гранатавыя ядры.

Для мусульманаў жа (у якіх, дарэчы, на дварэ 1430-ы год) пачынаецца Свята разгавення пасля паста Рамадана, Ід-аль-Фітр, якое ў Беларусі называюць збольшага па-цюрску, Ураза-Байрам. Ужо можна есці і піць удзень. З пятніцы мусульманскі свет сыходзіць на 3-х-дзённыя вакацыі. На стале: слодычы і традыцыйныя святочныя стравы. Згодна з завядзёнкай, у гэтыя дні багатыры абавязкова павінныя падзяліццы ласункамі з беднякамі.


Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру