У планах Папы Бенедыкта XVI на 2010 год пазначаны магчымы прыезд у Беларусь.

 У красавіку 2009 г. Бенедыкт XVI сустрэўся з Лукашэнкам у Ватыкане.

У красавіку 2009 г. Бенедыкт XVI сустрэўся з Лукашэнкам у Ватыкане.

Каталіцкая інфармацыйная агенцыя КАІ апублікавала, што ў маршрутах Папы на 2010 год значыцца Мальта, Вялікабрытанія, Германія, а таксама Беларусь ці Партугалія.

На пытанне «Нашай Нівы», ці насамрэч Бенедыкт XVI плануе ў 2010 годзе наведаць нашу краіну, адказны за сувязі з СМІ пры Сакратарыяце Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ксёндз Аляксандр Амяльчэня адказаў:

«Дакладна можна сказаць толькі адно: Беларусь вельмі чакае Папу. Каталіцкі Касцёл у Беларусі з радасцю ўспрыме гэтую навіну, калі яна пацвердзіцца».

Пакуль невядома, на карысць якой краіны зробіць свой выбар Бенедыкт XVI. З аднога боку — Партугалія з храмам у Фаціме, чацвертым па велічыні ў каталіцкім свеце. Гэты храм Бенедыкт XVI збіраецца наведаць ужо даўно. З іншага боку — Беларусь і Аляксандар Лукашэнка, які ўжо не раз выказваўся пра жаданне арганізаваць сустрэчу Папы Бенедыкта XVI і Патрыярха Маскоўскага Кірыла.

«Як сказаў Папа, калі Гасподзь адчыніць гэтыя дзверы, то сустрэча адбудзецца. І ў гэтым выпадку Беларусь прапануе сябе месцам гэтай сустрэчы», — зазначыў кіраўнік дзяржавы ў красавіку 2009 г., пасля сустрэчы з Бенедыктам XVI у Ватыкане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?