Сцэна са спектаклю «Псіхааналітык для псіхааналітыка»

Гэтымі днямі на сцэне Рускага тэатру праходзяць гастролі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа з Віцебску.

«Гэта ў Мінску ёсьць і Моладзевы тэатр, і дзіцячы, і драматычны, — кажа Рыд Таліпаў, мастацкі кіраўнік віцебскага тэатру. — А ў нас, у Віцебску, толькі адна такая ўстанова. І таму мы робім спектаклі як для падлеткаў, так для дарослых; спектаклі для самай рознай публікі».

Гастролі працягнуцца да 26 верасня. Усяго віцебскі тэатр падрыхтаваў для мінскай публікі восем пастановак, сярод іх чатыры прэм'еры.

«Гастролі — нагода памяняць краявід, публіку, - працягвае Рыд Таліпаў. — Учора на прэм'еры быў увесь мінскі тэатральны бамонд. Для нас мінскія адведкі — цудоўная нагода паказаць красу айчыннай драматургіі: «Ветрагонаў» Уладзіслава Галубка, «Крыж Еўфрасінні» Ірыны Масляніцынай, «Апошнія сведкі» Святланы Алексіевіч»».

1926 — год нараджэння віцебскага тэатра. Ён быў адкрыты на базе выпускнога курса Беларускай драматычнай студыі пры маскоўскім МХАТу. Імёны выпускнікоў студыі ўвайшлі ў гісторыю тэатральнага мастацтва: народныя артысты СССР Аляксандр Ільінскі, Павел Малчанаў, Стэфанія Станюта, народныя артысты Беларусі Яніна Глебаўская, Алена Радзялоўская, Любоў Мазалеўская, Марыя Бялінская, Цімох Сяргейчык. У тэатры працавалі такія рэжысёры як: Віктар Дарвішаў, Навум Лойтар, Юрый Шчарбакоў, Іосіф Папоў, Сямён Казіміроўскі, Барыс Эрын, Аляксандр Смелякоў, Валерый Мазынскі, Валерый Маслюк.

У рэпертуары найперш беларуская і замежная класікі. «Паўлінка», «Прымакі» Янкі Купалы, «Вайна вайне», «У пушчах Палесся», «Навальніца будзе» (па трылогіі «На ростанях»), «Сымон-музыка» Якуба Коласа, ажэшкаўскі «Хам». З 1941 года ў рэпертуары тэатра захоўваецца спектакль «Несцярка», які пастаўлены Лойтэрам паводле камедыі Вольскага. З іншаземнага: «Беспасажніца» Астроўскага, спектакль, які быў пастаўлены ў 1936 годзе Дарвішавым, зрабіўся першым ажыццяўленнем драматургіі Астроўскага на беларускай сцэне. Мастацкімі дасягненнямі сталі пастаноўкі «Зданяў» Ібсэна, «Гамлета» Шэкспіра, «Улады цемры» Талстога, а таксама «Рэвізора» М. Гогаля.

У 1944 годзе віцебскаму тэатру прысвоена імя народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа. У 2001 тэтру атрымаў годнасць нацыянальнага.

Пра цяпершчыну тэтра Рыд Таліпаў дадае: «Коласаўскі тэатр — не маторная лодка, а вялікі карабель, — яго нельга рэзка разварочваць. Мы за змены, але найперш маем пэўныя традыцыі. І калі што мяняць, дык хутчэй не тэматыку, а змест: не варта прыстасоўвацца да часовага, зменлівага, трэба кіраваць у бок, насустрач людской душы, як мага глыбей раскрываць унутраныя праблемы сучаснага чалавека. Па другое, трэба больш працаваць з айчыннай драматургіяй. Займацца пошукам новых імёнаў, і пажадана беларускіх: сугучных не толькі часу, але і месцу».

Расклад спектакляў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа на бліжэйшыя дні:

18 верасня спектакль паводле п'еса ўкраінца Міхаіла Старыцкага «За двума зайцамі». Пачатак а 19-й.

19 і 20 верасня — музычная казка «Нельга нам без сябра». Пачатак а 11-й і 14-й, а таксама вечаровы спектакль, лірычная камедыя «Псіхааналітык для псіхааналітыка». Пачатак а 19-й.

21 і 22 верасня — «Ветрагоны» Дзеянне гэтай дасціпнай музычнай камедыі Ўладзіслава Галубка перанесена ў Віцебск 20-х гадоў: тут і ратуша, і віцебскі трамвай, і гараджане. Сваякі выбіраюць жаніха для маладой прывабнай дзяўчыны з добрым пасагам. Пачатак а 19-й.

23 — «Крыж Еўфрасінні».Гістарычны спектакль паводле п'есы Ірыны Масляніцынай. Пачатак а 19-й.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру