Здарэнне адбылася ў вёсцы Байкова на Лепельшчыне.

Чатырохгадовы хлопчык Томас М., які стала жыве ў Германіі, знаходзіўся на адпачынку ў бабулі і дзядулі. Хлопчык гуляў з бадзяжным катом, калі той і пакусаў яго. Лабараторныя даследванні пацвердзілі, што жывёла была хворая на шаленства. Пацярпелы хлопчык шпіталізаваны, ён павінен прайсці прафілактычны курс прышчэпак супраць шаленства.

Раённая ветэрынарная станцыя і цэнтр гігіены і эпідэміялогіі праводзяць мерапрыемствы па выяўленні людзей, якія кантактавалі з шалёным катом.

ВЖ, паводле Народныя навіны Віцебска

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0