У Пінску падчас абрэзкі вінаградных галін упаў з драбіны і загінуў 45‑гадовы мясцовы жыхар.
Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры Пінска, трагедыя адбылася 19 верасня. Мужчына вырашыў абрэзаць галіны вінаграду, які абвіваў адну са сцен яго дома, каб вызваліць ад іх тэлевізійную антэну. Драбіны, якія выкарыстоўваў пінчанін, склаліся, і мужчына спіной упаў на тратуарную плітку з вышыні прыкладна 2,5 метры. Яго цела знайшлі родныя.
Праверку па факце гібелі праводзіць пракуратура Пінска.
0
0
0
0
0
0