Прагноз надвор’я ў Беларусі на 22—24 верасня.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 22 верасня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па Віцебскай вобласці невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4—10°C, днём плюс 16—22°C.

У Мінску 22 верасня пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў. Вецер заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—9°C, днём плюс 18—20°C.

У наступныя двое сутак, 23—24 верасня, у Беларусі чакаецца воблачная з праясненнямі надвор’е. 23 верасня месцамі, пераважна па паўночнай палове, кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай па поўдні слабы туман. Вецер заходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу плюс 8—13°C, днём плюс 15—22°C, па поўдні да плюс 24°C.

24 верасня на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы. Вецер заходні 7—12 м/с, днём па поўначы парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—13°C, днём плюс 12—19°C.

У Мінску 23 верасня будзе воблачна з праясненнямі. Магчымы кароткачасовы дождж. Вецер заходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 9—11°C, днём каля плюс 18°C.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0