У лонданскім раёне Брыкстон створана спецыяльная валюта, брыкстонскі фунт. Па наміналу ён роўны аднаму брытанскаму фунту стэрлінгаў. На купюрах вартасцю адзін, пяць, дзесяць і дваццаць брыкстонскіх фунтаў змешчаны выявы вядомых людзей раёна.

Увядзенне новых грошай мела на мэце стымуляваць продаж прадукцыі, выпушчанай кампаніямі раёна.
У якасці плацёжнага сродку брыкстонскі фунт прымаецца ў 80 фірмах гэтага лонданскага раёна.
Пры яго выкарыстанні пакупнікі атрымліваюць зніжкі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?