Падчас ХІІ З'езда Партыі БНФ, фота Юліі Дарашкевіч.

Падчас ХІІ З'езда Партыі БНФ, фота Юліі Дарашкевіч.

Памятаю «раннеперабудовачныя часы». Віктар Івашкевіч прыязджае ў Полацк, каб арганізацыйна дапамагчы ладзіць самы першы мітынг дэмакратаў у найстаражытнейшым беларускім горадзе.

З таго часу бачу яго ўсюды, дзе ёсць неабыякавыя людзі, дзе кідаюць выклік сфармаванай дзесяцігоддзямі Сістэме, дзе збіраюцца тыя, хто хоча рабіць беларускую Беларусь. Віктар застаецца няўрымсным і непахісным у сваёй веры. Далёка не ўсё ідзе так, як хацелася б яму і нам. А ён б’ецца, здавалася б, у непрабівальны мур. Бо, як спявалі актывісты польскай «Салідарнасці» ў вырашальныя для краіны часы, «…муры глухія рухнуць, рухнуць, І новы свет заззяе нам».

З юбілеем, дарагі Віктар, з новым этапам Твайго жыцця. Няхай ён станецца святлейшым і радаснейшым для Цябе!

Лявон Баршчэўскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0