На заводзе «Тэхналіт Полацк» узарвалі прамысловыя будынкі. Глядзіце, як гэта было ВІДЭА
Учора ў Полацку пры дапамозе выбухоўкі знеслі склад і рамонтна-механічны ўчастак завода «Тэхналіт», якія не выкарыстоўваліся. На падрыхтоўку спатрэбілася дзесяць дзён і 34 кг выбуховага рэчыва.
Работы па зносе будынкаў завода пачаліся ў першыя дні чэрвеня. Былі праведзены чатыры накіраваныя выбухі.
Вытворчую базу ААТ «Тэхналіт Полацк» прадалі з аўкцыёну восенню мінулага года. Тады заяўлялася аб планах зрабіць там «суперрынак 21-га стагоддзя ў рэгіёне», удакладняе Оnliner.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ