Паводле інфармацыі «Ежедневника», урад рыхтуе некалькі нарматыўных актаў, каб павялічыць экспарт з дапамогай індывідуальных прадпрымальнікаў.
Праца будзе праводзіцца ў некалькіх кірунках.
Па-першае, прапануецца
ўстанавіць адзіны гандлёвы збор для індывідуальных прадпрымальнікаў,якія займаюцца экспартам беларускіх тавараў. Пры гэтым плануецца вызваліць іх ад выплаты астатніх падаткаў.
Па-другое,
разглядаецца магчымасць спрашчэння разлікаў між прадпрымальнікамі і ўладальнікі тавару,які ідзе на экспарт. Прыватнікі змогуць разлічвацца за наяўныя грошы.
Трэцяя прапанова -
вызваліць ІП-экспарцёраў ад залічэння заробленай пры экспарце валютына банкаўскія рахункі з далейшым продажам.
0
0
0
0
0
0