Нацыянальнае кадастравае агенцтва (НКА) накіравала ў Дзяржаўны камітэт па маёмасці дакладную запіску, у якой заявіла пра адмову ад транскрыбавання геаграфічных назваў з беларускай мовы.

Агенцтва лічыць неабходным перакладаць назвы населеных пунктаў не з беларускай, а з расейскай мовы і адпаведна транслітараваць на англійскую.

Так,

цяпер населены пункт Гай можа пачаць называцца Roshchi, а Заходні — Zapadnym.

Таварыства беларускай мовы накіравала кіраўніку прэзідэнцкай Адміністрацыі Уладзіміру Макею ліст, у якім заявіла, што «кадастравае агенцтва спрабуе перакрэсліць зробленае ў галіне нармалізацыі напісання назваў геаграфічных аб’ектаў».

ТБМ выступае за тое, каб захаваць пастановы, прынятыя Дзяржаўным камітэтам па маёмасці, і надаваць назвы населеным пунктам і прыпынкам, зыходзячы з беларускай мовы.

Паводзіны НКА выклікалі абурэнне ў чытачоў NN.By. Яны лічаць такі падыход каланіяльным па сваёй сутнасці. Цяжка сабе ўявіць, каб славакі, літоўцы ці казахі транскрыбавалі свае назвы з расейскай мовы. Гэта выглядае на аплявуху беларускай нацыянальнай годнасці.

Некалькі чытачоў на сайце заклікалі масава пісаць лісты пратэсту ў

Дзяржаўнае унітарнае прадпрыемства "Нацыянальнае кадастравае агенцтва
220005, Мінск, зав. Чырваназорны, 12
Тэлефоны: 285-39-26, 294-81-53
Факс: 285-39-26
E-mail: [email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0