Мяркуючы па кадравых пераменах у Брусэлі, што чакаюцца, энтузіясты дыялогу з рэжымам Лукашэнкі, якімі лічацца Хаўер Салана і Беніта Ферэра-Вальднэр, хутка павінны пакінуць свае пасады. На пасаду новага каардынатара замежнай палітыкі Еўрасаюза прэтэндуе міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт. Менавіта падчас цяперашняга кіраўніцтва Швецыі ў ЕС павінны быць падведзеныя вынікі так званага дыялога Брусэля з Мінскам.