За тры дні актывісты Менскай і рэгіянальных філій незарэгістраванай арганізацыі «Малады Фронт» сабралі ля тысячы подпісаў пад зваротам да вышэйшых дзяржаўных органаў з патрабаваньнем забясьпечыць фактычную роўнасьць беларускай мовы з расейскай.

Подпісы былі сабраны маладафронтаўцамі Менска, Берасьця, Ліды, Наваградка, Жодзіна, Бабруйска й Салігорска.

Падчас кампаніі па беларусізацыі, што праводзіцца пад лёзунгам «За — беларускую мову!», плянуецца ахапіць некалькі дзясяткаў беларускіх гарадоў.

Удзельнічаюць у зборы подпісаў усе сябры «Маладога Фронту»‑ ад простага актывіста да кіраўніцтва арганізацыі.

«Мы паставілі перад сабою задачу сабраць як мінімум 50 000 подпісаў: мы ня толькі перакананыя ў тым, што мы здолеем іх сабраць за пяць месяцаў, але й не адмаўляем факт, што, магчыма, зьбярэм значна больш. Варта зазначыць, што штодзень да нашай кампаніі далучаюцца новыя гарады й мястэчкі», - гаворыцца ў звароце.

Падпісны аркуш можна спампаваць з сайту Маладога фронтуці ўзяць (падпісацца) на Ўправе БНФ (Машэрава, 8).

Кампанія «За — беларускую мову!» павінна завершыцца 21 лютага — у Міжнародны дзень роднай мовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?