У тэставым рэжыме пачалася трансляцыя Радыё «Сафія».

Інтэрнет‑радыё пазіцыянуе сябе як «Православное радио Белой Руси».

Створана яно па блаславенні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Экзарха ўсёй Беларусі Філарэта.

Заснавальнік радыё — Мінская епархія Беларускай праваслаўнай царквы. Творчую падтрымку ажыццяўляе прыход мінскі храм «Усіх тужлівых радасць».

У рубрыцы «Аб праекце» гаворыцца, што Радыё «Сафія» — «гэта першы Праваслаўны радыйны праект на Белай Русі. У нашых перадачах мы будзем звяртацца не толькі да ўцаркоўленых вернікаў, а да ўсіх, хто задумваецца пра сэнс жыцця».

Падкрэсліваецца, што інтэрнет‑вяшчанне створана выключна працай і на сродкі энтузіястаў. «Па меры магчымасці, і з Боскай дапамогай,

плануецца развіць гэты інтэрнет‑праект у інфармацыйны партал, з аглядам розных бакоў жыцця, і з шматканальным радыё і телевяшчання».

Супрацоўнікі радыё зазначаюць, што яны робяць першыя крокі і будуць удзячныя за ўсе заўвагі і пажаданні.

Радыё вяшчае кругласутачна, ягоная праграма, апублікаваная на сайце:

00.00 — 10.00 Музычная праграма.

10.00; 12.00; 13.00; 15.00; 17.00; Навіны ў пачатку гадзіны, музыка.

11.00; 14.00; 16.00 Агляд СМІ.

9.30 — 9.50; 13.30 — 13.50; 17.30 — 17.50. Тэматычныя праграмы паводле матэрыялаў часопіса «Фома»

10.05 — 11.00, 19.00‑20.00 (паўтор) «День деньской» перадача Ксеніі Ангелавай (панядзелак, серада, пятніца)

18.00 — 24.00 Музычная праграма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0