Як паведамляе карэспандэнт нашага сайту, ля будынку беларускай амбасады (Марасейка, 17), супрацоўнікамі АМОН затрыманыя ўдзельнікі пікету, арганізаванага Саюзам Правых Сіл у падтрымку чальцоў беларускай арганізацыі па назіраньні за выбарамі «Партнэрства». Сярод затрыманых – чальцы СПС Натальля Шаўшукова, Алег Казлоўскі, прадстаўнікі рухаў «Абарона», «Расейскія радыкалы» Георгі Нуманаў і Дзьмітры Злотнікаў.

Затрыманьне адбылося так хутка, што ўдзельнікі пікету нават не пасьпелі разгарнуць плякатаў. Да людзей, што сабраліся ля беларускай амбасады, выйшлі людзі ў міліцэйскай форме, якія не прад’явілі, аднак ні жэтонаў, ні дакумэнтаў, і спрабавалі забараніць ім стаяць менавіта ў гэтым месцы.

Нагадаем, што заяўка на правядзеньне пікету была своечасова пададзена арганізатарамі ў адпаведныя органы. Ніводнаму з арганізатараў не паступала тэлефанаваньняў з мэтай пераносу месца ці часу правядзеньня акцыі.

sps.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0