У парку Горкага ў Мінску 21 верасня сабралася больш 300 чалавек, каб адзначыць Дзень міру ва ўсім свеце. Тысячы мыльных бурбалак парадавалі удзельнікаў акцыі і выпадковых мінакоў.

Бурбалкі ў парку Горкага пачалі з’яўляцца за паўгадзіны да прызначанага часу акцыі. У 18.00 парк Горкага ўжо напоўніўся мільёнам мыльным бурбалак і дзіцячым смехам. Дарослыя, напраўду, таксама радаваліся ад душы. Пускалі бурбалкі, спявалі песні, вадзілі карагоды. Скончылася акцыя, калі ўжо зусім сцямнела і скончыліся мыльныя рэчывы.

Настасся Шамрэй

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0