...судзьдзя Рыбакоў, які судзіў Казуліна, быў футбольным рэфэры.
– Чырвоная картка! За што?!
– За спробу недазволенай перадачы.
❏
...Лукашэнка прарваўся у космас.
– Я ж казаў табе – трэба было тую «Белку» раскалашмаціць. Цяпер бы не адбіралі паўзаробку на галяктычныя Дажынкі.
❏
...Чавэс, захоплены «Лініяй Сталіна», захацеў пабудаваць у Вэнэсуэле нешта падобнае.
– Сардэчна запрашаем на «Лінію Балівара», шаноўныя турысты. Зараз вы ўбачыце гістарычную рэканструкцыю перамогі ацтэкаў над флётам Калюмба.