Раздача зямлі ў прыгарадах Мінска адкрывае юязмежныя магчымасці для злоўжыванняў.

У артыкуле «Даром – не надо!» орган адміністрацыі прэзідэнта «СБ. Беларусь сегодня» загаварыла пра недапрацаванасць працэдуры выдачы зямлі пад будаўніцтва жылля.

З 1 траўня дзяржава дала магчымасць усім, хто стаіць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў, атрымаць частку калгасных земляў, каб будаваць там дамы. Насельніцтва адгукнулася на прапанову з энтузіязмам. Асаблівым попытам стала карыстаецца зямля ў прыгарадах Мінска. Яшчэ б!

Соткі за які дзясятак кіламетраў ад МКАД, якія маюць рынкавы кошт ад тысячы даляраў, аддаюцца бясплатна.

Апроч мінчукоў, у Мінскім раёне збіраюцца будавацца шмат жыхароў іншых абласцей. Рэч у тым, што заканадаўства дазваляе зарэгістравацца ў мінскім прыгарадзе і ў той жа дзень стаць у чаргу на паляпшэнне жыллёвых умоў. Як вынік,

за вясну толькі ў чаргу Бараўлянскага сельсавета дадалося 1,6 тысячы ахвотных будаваць жыллё.

Галоўная праблема, па меркаванні «СБ. Беларусь сегодня», у тым, што, атрымаўшы зямлю, новыя гаспадары не пачынаюць будавацца, а адразу ж выстаўляюць участкі на продаж. Магчымая і сітуацыя, калі яны пачынаюць патрабаваць, каб ім бясплатна правялі камунікацыі. У выніку бюджэт не толькі не атрымлівае грошы ад продажу зямлі, але і вымушаны выдаткоўваць дадатковыя сродкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?