Фота: Pixabay.

Фота: Pixabay.

У прыватнасці, у эфіры БТ сцвярджаюць, што ў прыватных дамах іспанцаў пасля 22:00 нібыта выключаюць электрычнасць.

«У Іспаніі пачаліся абавязковыя адключэнні электраэнергіі па ўсёй краіне. Акрамя высокіх цэн на энергію, адбіваецца і новая хваля спёкі, а таксама рэкордна нізкі паток турыстаў, гэта значыць адсутнасць звыклай крыніцы даходу для многіх работнікаў сферы гасціннасці. Цяпер пасля 22 гадзін выключаецца не толькі падсвятленне славутасцяў у Барселоне і Мадрыдзе, але і электрычнасць у прыватных дамах грамадзян», — сцвярджае БТ.

У кароткім паведамленні прапаганда схлусіла некалькі разоў. Першы раз — пра «рэкордна нізкі паток турыстаў» у Іспаніі.

Гэты фэйк любяць разганяць расійскія прапагандандысты, каб пераканаць расіян, што Еўропа загнецца без расійскіх турыстаў. Але паток турыстаў у Іспанію імкліва расце з кастрычніка 2021 года і амаль дасягнуў дакавідных паказчыкаў.

Аналагічная хлусня і пра адключэнні электрычнасці ў прыватных дамах. Іспанскі ўрад папраўдзе падрыхтаваў новыя меры па энергазберажэнні. У прыватнасці, цяпер у гарадах пасля 22:00 будуць адключаць падсветку вітрын і кававых аўтаматаў. Таксама ў Іспаніі дзейнічаюць абмежаванні на выкарыстанне кандыцыянераў, вызначаны тэмпературны ліміт для летняга і зімовага сезонаў. Але ў прыватных дамах ніхто электрычнасць не адключае.

Вось што кажа «Нашай Ніве» беларус з Каталоніі Павел Кірылёнак пра прапагандысцкае паведамленне.

«Аніякіх абмежаванняў у прыватных дамах, кватэрах няма, абсалютна.

Адзінае, што зрабілі — гэта абавязалі кандыцыянеры ў публічных прасторах на 27 градусаў ставіць. У крамах, рэстаранах, і гэтак далей. 

Электрычнасць крыху падаражэла, гэта так. Але тут гэта не найвялікшая частка расходаў, скажам так. На піва народ больш траціць», — кажа беларус з Каталоніі.

Клас
13
Панылы сорам
5
Ха-ха
50
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0