Чытачы папулярнай незалежнай газэты «Народная воля» з 23 верасьня змогуць убачыць новую інтэрнэт-вэрсію выданьня.

«Мы цалкам зьмянілі дызайн нашага сайту», — распавёў вэб-дызайнэр газэты Андрэй Вашкевіч. —

«Сайт «Народнай волі» стане сучасны і зручны, павялічыцца яго насычанасьць. Абнаўляцца сайт будзе з раніцы да позьняга вечара, у тым ліку на выходныя.
Дзеля гэтага адмыслова быў павялічаны штат супрацоўнікаў газэты. А галоўнае, што зводка навінаў выходзіць на галоўны плян, не замінаючы пры гэтым аматарам друкаванай вэрсіі».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?