Расія і Беларусь узгоднілі прагнозны баланс па ўзаемных пастаўках прадуктаў харчавання на 2010 год: ён застанецца на ўзроўні 2009 года з магчымасцю павелічэння. Аб гэтым 22 верасня ў Маскве заявіла міністр сельскай гаспадаркі Расіі Алена Скрыннік, паведамляе РІА Новости.

Беларусь паставіць у РФ 2,8 млн. тон малака і малочнай прадукцыі, у тым ліку 12 тыс. тон сухога неразведзенага малака, 32 тыс. тон сухога абястлушчанага малака, 50 тыс. тон масла, 116 тыс. тон сыру і тварагу, 40 тыс. тон канцэнтраванага малака. Прадугледжваецца раўнамернае размеркаванне згаданых аб’ёмаў паставак малочнай прадукцыі па кварталах на працягу ўсяго наступнага года.

Мяса і мясапрадуктаў Беларусь паставіць у Расію ў наступным годзе 145 тыс. тон, у тым ліку 90 тыс. тон ялавічыны, 20 тыс. тон свініны, 8 тыс. тон мяса птушкі і 27 тыс. тон іншых відаў мясной прадукцыі.

Аб’ём паставак цукру‑пяску з Беларусі ў Расію плануецца на ўзроўні 150 тысяч тон (штоквартальна будзе пастаўляцца 37,5 тыс. тон).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?