На мінулым тыдні ў Вашынгтоне «Свабодны тэатр» Мікалая Халезіна прадставіў дзве пастаноўкі — «Пакаленне Jeans» і «Спасцігаючы каханне».

Спектакль «Пакаленне Jeans» — гэта маналог, у якім распавядаецца пра станаўленне героя ў час, калі джынсы лічыліся сімвалам свабоды. Пра тое, як моладзь жыла за жалезнай заслонай, а пры Аляксандру Лукашэнку незалежная Беларусь аказалася на ўскрайку дэмакратычных працэсаў.

«Спасцігаючы каханне» — гісторыя кахання, якую распавядае жанчына, чый муж быў выкрадзены і забіты. Прататып галоўнай гераіні — Ірына Красоўская. Спектакль быў паказаны 16 верасня, у дзень, калі споўнілася 10 гадоў з моманту знікнення Анатоля Красоўскага.

КМ паводле Voice of America

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0