Партыя «Селянська Україна» збіраецца вылучыць кандыдатам у прэзідэнты Украіны свінарку Лідзію Вону. Пра гэта паведаміў лідэр партыі Міхайло Прытула.

«Лідзія Вона — вельмі сімпатычная, сціплая, мілая жанчына са славянскім абліччам і 6‑м памерам грудзей, ёй 38 гадоў», — дадае Прытула.

Лідзія Вона працуе старшай свінаркай у КСП «Іршыкі» (Хмяльніцкая вобласць).

«Наш асноўны канкурэнт Цімашэнка, — зазначае Прытула. Дзве жанчыны — надта сур’ёзны двубой будзе, але мы ведаем, што пераможа Вона, бо яна і ў не ў такіх свінарніках парадак наводзіла».

Сама Лідзія Вона пацвердзіла, што збіраецца балатавацца ў прэзідэнты, але яшчэ «пакуль думае». «Я дала згоду сялянам, яны разумеюць, што грошы паўсюль валяюцца, а дзяржава гіне, гіне сельская гаспадарка».

«Я вельмі добра ведаю сельскую гаспадарку, ведаю, што рабіць, бо калісь, шчэ за саветамі, скончыла Інстытут кіравання сельскай гаспадаркай», - кажа жанчына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?