За верасень школьнікі ўжо двойчы лжэмініравалі офіс кампаніі «Velcom».

У першым выпадку ў службу даведкі патэлефанаваў 12‑гадовы шасцікласнік з пасёлка Зарэчча Рэчыцкага раёна. Падлетак паведаміў, што заўтра падарве офіс кампаніі. У другі раз ілжэтэрарыстам стаў 14‑гадовы жыхар Быхава. З тэлефона бацькі ён паведаміў, што ў офісе кампаніі закладзенае выбуховае прыстасаванне. Пасля праверкі інфармацыя не пацвердзілася. Зараз усе матэрыялы паводле дадзенага факту накіраваныя ў Быхаўскі РАУС для правядзення далейшай праверкі.

Міліцыя адзначае, што лжывае паведамленне пра небяспеку караецца паводле Крымінальнаму кодэксу. Калі злачынцу няма 14, то адказваюць за яго бацькі: ім давядзецца заплаціць вялікі штраф.

Дарэчы, у міліцыі з пачаткам новага навучальнага года традыцыйна чакаюць актыўнасці тэлефонных тэрарыстаў. Кожны год аб’ектамі лжэмінёраў у большасці становяцца школы. Прычым звычайна паведамленні пра выбухі з’яўляюцца напярэдадні кантрольных работ, здачы сачыненняў ці фізкультурных нарматываў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?