liveinternet.ru

liveinternet.ru

Прагноз надвор’я ў Беларусі на 24—26 верасня.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 24 верасня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу па поўначы, днём месцамі па ўсёй тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с, днём у асобных раёнах парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8—14°C, днём плюс 12—18°C.

У Мінску 24 верасня воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж. Вецер заходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—12°C, днём плюс 14—16°C.

У наступныя двое сутак, 25—26 верасня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі, пераважна па поўначы, кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер заходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4—10°C, днём плюс 12—19°C.

У Мінску 25 верасня пераменная воблачнасць. Кароткачасовы дождж. Вецер заходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—8°C, днём плюс 13—15°C.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0