Сталічныя кіроўцы праігнаравалі Дзень без аўтамабіля. Такое меркаванне выказала начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды сталічнай ДАІ Жанна Трайно.

Паводле яе слоў, дарожная сітуацыя ў горадзе 22 верасня заставалася такой жа, як у звычайныя дні.

Паўтарыліся стандартныя заторы раніцай і ўвечары, было каля ста парушэнняў правілаў паркоўкі і стаянкі — прыкладна столькі ж рэгіструецца штодня.

Колькасць аварый, а іх было 98, таксама засталася на ўзроўні сярэднегадавога паказчыка. За парушэнне правілаў 22 верасня аштрафаваныя больш за тысячу чалавек — прыкладна столькі ж штрафаў выпісваецца і ў звычайныя дні, паведамяе Еўрарадыё са спасылкай на БЕЛТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0