Можна паглядзець аднайменны фільм, або агораць англійскі арыгінал ці спакусіцца расійскім перакладам, але, шчыра: што можа быць лепей за вечар з томам пра прыгоды хобіта Фрода і яго сяброў у беларускім перакладзе? Выйшаў трэці том сагі Джона Рональда Руэла Толкіна «Уладар Пярсцёнкаў»,«Вяртанне караля». Нарэшце маем поўны набор: пасля папярэдніх тамоў — «Звяз пярсцёнка» (2008) і «Дзве вежы» (2009).

Можна любіць паралельныя светы фэнтэзі з апісаннямі бітваў паміж гномамі і оркамі ды сцэнамі кахання з удзелам эльфіцы і чалавека ці наагул абыякава абмінаць раздзел фантэзі ў кнігарнях, але нельга не пагадзіцца з думкай, што поўны пераклад «Уладара Пярсцёнкаў» — першае з абвешчаных яшчэ на світанку адраджэння запаўненне шматлікіх кніжных прабелаў у масавай літаратуры.

Пакуль, згодна з планамі замяшчэння чужога сваім, «Гары Потэр» і кампанія нецярпліва чакаюць сваёй чаргі, гартайма апошняга «Уладара» з пачуццём падзякі перакладчыкам Дзмітрыю Магілеўцаву і Крысціне Курчанковай за іх, яўна не аднагадовую, руплівую працу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?