Украінская прэса б’е трывогу: у сярэдзіне кастрычніка — пачатку лістапада там чакаецца хваля грыпу з Аўстраліі. Тым часам у нас пачалася вакцынацыя супраць грыпу прэпаратамі, якія ўтрымліваюць штам віруса «Брысбен».

Украінскія СМІ паведамляюць пра насоўванне на іхнюю краіну хвалі аўстралійскага грыпу «Брысбен». Гэта пацвердзіў дырэктар Украінскага цэнтра грыпу Аляксандр Грыневіч. Па яго словах гэты вірус выклікае рэзкую і вельмі высокую тэмпературу — да 39 градусаў, сухі кашаль, моцны галаўны боль, насмарк, болі ў горле, агульную інтаксікацыю арганізма. Украінскія медыі паведамляюць, што ўкраінцы не маюць імунітэту да новага вірусу. Па словах А. Грыневіча, Украіна яшчэ не закупіла вакцыну для прафілактыкі дадзенага тыпа грыпу, бо пакуль на гэта не былі вылучаныя грошы.

Тым часам у Мінску з 22 верасня пачалася платная вакцынацыя супраць грыпу. А з сярэдзіны кастрычніка ў горадзе пачнецца вакцынацыя супраць грыпу школьнікаў, дзяцей дашкольных устаноў, а таксама работнікаў, якія забяспечваюць жыццядзейнасць горада (гэта работнікі водазабеспячэння, энергазабеспячэння, транспарту і г.д.): усяго плануецца прышчапіць больш як 80 тыс. чалавек.

Варта адзначыць, што прэпараты, якія набываюцца дзяржавай дзеля гэтых мэтаў, утрымліваюць штам вірусу «Брысбен» — «Інфлювак» (краіна-вытворца Бельгія), «Ваксігрып» (Францыя).

У Міністэрстве аховы здароўя Беларусі, куды «НН» звярнулася 23 верасня, сітуацыю пакуль не пракаментавалі, паабяцаўшы даць адказ цягам дня. Адказу пакуль няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?