Урад вярнуў прапановы Дзяржаўнага мытнага камітэту на дапрацоўку. Мытнікам прапанавалі пашырыць спіс матывацый такога рашэння.

Зніжэнне нормы бяспошліннага ўвозу тавараў фізічнымі асобамі з 1 тыс. еўра да 200 еўра адкладзенае. Пра гэта 24 верасня паведаміў журналістам старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту мытнага камітэту. З адпаведнай прапановай Мытны камітэт выступаў пры канцы красавіка 2009 году.

Урад вярнуў прапановы ДМК на дапрацоўку. Мытнікам прапанавалі пашырыць спіс матывацый такога рашэння.

Адной з прычынаў з’яўлення такой ініцыятывы ў камітэце тлумачаць сітуацыю з правозам імпартных тавараў праз мяжу, найперш беларуска-ўкраінскую.
Паводле словаў прадстаўнікоў ДМК, большая частка тых тавараў, належным чынам не аформленых, потым акумулюецца на тэрыторыі Беларусі дзеля наступнага продажу па ўсёй краіне.

Як кажа намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі барацьбы з кантрабандай і адміністрацыйнымі мытнымі правапарушэннямі ДМК Сяргей Пруднічэнка,

камітэт змяніў тактыку змагання з кантрабандай тавару. Замест масавага перакрыцця каналаў паступлення кантрафакту мытнікі сумесна з МУС і КДБ «наносяць кропкавыя, але вельмі эфектыўныя ўдары»
, ладзяць рэйды на аснове аператыўнай інфармацыі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?