Культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» абвяшчае конкурс сцэнараў да відэаролікаў «Будзьма з мовай!»

Мэта роліка — заахвоціць беларусаў да ўжывання беларускай мовы, усведамлення беларускай мовы як роднай; прадэманстраваць, што размаўляць па-беларуску модна і сучасна.

Сцэнар-пераможца будзе ўвасоблены ў відэаролік, які будзе распаўсюджвацца праз інтэрнэт і тэлебачанне.

Патрабаванні: тэкставае апісанне роліка ці флэш-анімацыя (да 30 секунд).

Дасылаць сцэнары можна на e-mail [email protected] да 20 кастрычніка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?