Так называецца новая кніга Сяргея Астраўца ў серыі «Кнігарня «Наша Ніва».

Каты Ёзафа Ратцынгера / Сяргей Астравец; Апавяданні, эсэ, зацемкі, рэпартажы з Горадні. — Вільня: — Інстытут беларусістыкі, 2009. — 248 с. — (Кнігарня «Наша Ніва»).

«Гэта хутчэй пазажанравая літаратура, сумесь эсэ і кароткага рамана, злепкі рэчаіснасці, кароткія кавалкі жыцця, калейдаскоп прадметаў і дзеянняў, намёкі на характары, гратэск. Гэткія малыя скульптурныя формы ў літаратуры», — так характарызуе творчасць пісьменніка Алена Раўбецкая.

Невялікія па форме тэксты Сяргея Астраўца будзе лёгка чытаць у грамадскім транспарце. Не прыйдзецца пастаянна прыгадваць, на чым спыніліся мінулым разам, як тое бывае пры чытанні раманаў і аповесцяў. Самае вялікае апавяданне зойме вас не больш, чым на тры аўтобусныя прыпынкі. Пасля чаго можна ўзяцца за наступнае.

Кнігу «Каты Ёзафа Ратцынгера» склалі выбраныя тэксты аўтара, якія друкаваліся ў «Нашай Ніве» ў перыяд з 1991 па 2007. Выданне стала своеасаблівым падарункам да 50-годдзя, якое літаратар адзначыў сёлета.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?