Матчам БАТЭ — «Віцебск»у Барысаве завершыўся 20‑ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе. БАТЭ перамог з лікам 3:1.

Два галы забіў Віталь Радзівонаў (15, 61-я хвіліны), на 4-й дададзенай хвіліне другога тайма з пенальці вызначыўся Аганес Гааран. У віцьбічаў гол забіў Дзмітры Лебедзеў (адбылося гэта на 35-й хвіліне).

Такім чынам БАТЭ захаваў 10-пунктавы адрыў ад мінскага «Дынама».

Нагадаем, што шэсць матчаў 21-га туру прайшлі ў сераду.

Становішча пасля 20 тураў: БАТЭ – 44 (19 гульняў), «Дынама» Мінск – 37, Дняпро, Нафтан – 32, Тарпеда – 31, Шахцёр – 29, Дынама Брэст – 28, Нёман – 27, ФК «Гомель» – 25, ФК «Мінск» – 24, ФК «Віцебск», МТЗ-РІПА – 22, Граніт – 21, Смаргонь – 10 (у клуба 19 гульняў).

БАТЭ, каб у шосты раз стаць чэмпіёнам нашай краіны – і чацверты раз запар – дастаткова ў сямі гульнях набраць дзевяць балаў

(у каманды ёсць яшчэ гульня ў запасе, са «Смаргонню»).

Гэта ў тым выпадку, калі «Дынама» пераможа ва ўсіх матчах.

Матчы 21‑га туру будуць згуляныя ў нядзелю, на Звіжанне.

І БАТЭ, і мінскія «дынамаўцы» будуць гуляць у гасцях.

Барысаў завітае да «Граніта», «Дынама» згуляе ў Наваполацку з «Нафтанам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?