Навуковец-псыхоляг Лестарскага ўнівэрсытэту Адрыян Уайт па выніках апытаньня 80 тысяч жыхароў 178 дзяржаў наконт задаволенасьці жыцьцём склаў сусьветную мапу шчасьця. Паводле слоў брытанца, узровень шчасьця найбольш залежыць ад здароўя, дабрабыту і доступу да адукацыі.

Самай шчасьлівай краінай у сьвеце прызнаная Данія, за ёй у дзясятцы ідуць Швэйцарыя, Аўстрыя, Багамы, Фінляндыя, Швэцыя, Бутан, Брунэй, Канада.

Радзіма навукоўца – Вялікабрытанія – на 41-м месцы. Беларусь разьмясьцілася на 170-м. Расейцы крыху шчасьлівейшыя за Беларусаў – 167-е месца, а ўкраінцы наадварот, нешчасьлівейшыя – 174-е. Іншыя нашы суседзі: Польшча – 99-е месца, Латвія – 154-е, Літва – 155-е. З былога СССР самыя шчасьлівыя жыхары Ўзбэкістану – 80-я пазыцыя. Амэрыканцы ў рэйтынгу шчасьця 23-я, немцы – 25-я.

Паводле: Белорусские новости

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0