ЖРЭА патрабуе высялення грамадскага аб'яднання з офіса ў Магілёве, а таксама платы за арэнду памяшканняў у памеры 5 мільёнаў рублёў.

«Я перакананы, што прадстаўнік ЖРЭА атрымаў загад з гарвыканкама настойваць на высяленні ГА «БНФ «Адраджэнне», нягледзячы на тое, што мы спраўна сплачваем арэндную плату.

У Магілёве Партыя БНФ разам з шэрагам іншых палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў удзельнічала ў кампаніі супраць карупцыі тутэйшых чыноўнікаў.
Падчас гэтай кампаніі мы выявілі і даказалі ў судзе факты незаконнай выдачы гарвыканкамам зямельных участкаў людзям, якія знаходзяцца ці знаходзіліся на кіруючых пасадах. Думаю, што гарвыканкам шукае шляхі помсты», — заявіў Рыгор Костусеў.

Пасля разгляду справы

суд прапанаваў ЖРЭА адклікаць іск, бо высветлілася, што ГА «БНФ «Адраджэнне» не мае запазычанасцяў перад камунальнымі службамі Магілёва. Нягледзячы на прапанову суда, прадстаўнік ЖРЭА працягваў настойваць на высяленні ГА "БНФ "Адраджэнне" з офіса.

У выніку справа адкладзена да наступнага тыдня. Да гэтага часу павінна адбыцца праверка плацяжоў. Калі гэта будзе зроблена, суд зноў будзе разглядаць справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?