Венесуэльскі тэатр 25 кастрычніка ўпершыню выступіць у Беларусі. Пра гэта паведаміў 24 верасня на прэс‑канферэнцыі дырэктар Лацінаамерыканскага культурнага цэнтра імя Сімона Балівара Херарда Эстрада.

Ён адзначыў, што венесуэльскія артысты плануюць прыняць удзел у міжнародным тэатральным фестывалі «Панарама», які пройдзе ў Мінску. Паводле слоў Херарда Эстрады, асенняя праграма работы Лацінаамерыканскага цэнтра насычана цікавымі мерапрыемствамі. У прыватнасці, з 1 кастрычніка пачнуцца штотыднёвыя паказы венесуэльскага кіно. Пачнуць працаваць курсы па вывучэнню іспанскай мовы, а аматары лацінаамерыканскіх танцаў змогуць спасцігаць іх азы.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0