Раздражнёная жанчына, у якой суд Фінляндыі забраў дзіця, напала на старэйшыну талінскага раёна Ласнамяэ Кале Кландорфа на працы.

Калі Кландорф прапанаваў ёй спачатку звярнуцца ў эстонскі суд, жанчына пачала яго абражаць і лаяць, плюнула ў твар і ўчапілася пазногцямі ў твар.

Паколькі старэйшыну не ўдалося супакоіць жанчыну, не прычыняючы ёй шкоды, то ён засунуў яе ў шафу і выклікаў паліцыю.

У дачыненні маці пяці дзяцей заведзена крымінальная справа.

Паводле delfi.ee

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0