Беларусь — родная для нас зямля, частка святой гістарычнай Русі, заявіў па прылёце патрыярх.

Патрыярха сустракалі мітрапаліт Філарэт і віцэ-прэме'ер Патупчык.

Патрыярха сустракалі мітрапаліт Філарэт і віцэ-прэме'ер Патупчык.

Белае і чорнае.

Белае і чорнае.

У цырымоніі сустрэчы ўдзельнічаў і міністр Латушка.

У цырымоніі сустрэчы ўдзельнічаў і міністр Латушка.

Мітрапаліт і патрыярх.

Мітрапаліт і патрыярх.

Патрыярх: я прыехаў дамоў.

Патрыярх: я прыехаў дамоў.

Вернікі сустракаюць патрыярха Кірыла пад Кафедральным саборам.

Вернікі сустракаюць патрыярха Кірыла пад Кафедральным саборам.

У праваслаўнай традыцыі жанчына ў царкву павінна заходзіць у хустцы.

У праваслаўнай традыцыі жанчына ў царкву павінна заходзіць у хустцы.

25 верасня пачаўся ягоны першы візіт у Беларусь у якасці кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ), які будзе працягвацца па 28 верасня.

Патрыярх зазначыў, што прыбыў у Беларусь «з вельмі лёгкім сэрцам», «і яркае сонечнае святло ў гэты восеньскі дзень» адпавядае яго ўнутранаму стану.

«Я прыбыў у першую чаргу для таго, каб пакланіцца святыням беларускай зямлі, мець магчымасць размаўляць з епіскапатам, духавенствам і вернікамі. Я надаю вялікае значэнне дыялогу, які ў нас устанавіўся, гутарцы з прэзідэнтам Беларусі і спадзяюся, што мы працягнем гэтую размову з Аляксандрам Рыгоравічам.
Спадзяюся на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, ведаю аб тым, што ў Віцебску са мною хацела б сустрэцца моладзь», — сказаў кіраўнік РПЦ.

«Праграма дастаткова напружаная, аднак у поўнай меры адпавядае маім жаданням. Спадзяюся, што ў выніку наведвання Беларусі я шмат убачу, даведаюся, адчую, што так неабходна мне як патрыярху ў маім служэнні», — дадаў уладыка Кірыл.

Ён зазначыў, што Беларусь — суверэнная дзяржава, якая дастаткова дынамічна развіваецца. Кіраўнік РПЦ таксама назваў «вельмі высокім» узровень адносінаў царквы і дзяржавы ў Беларусі.

Ён прызнаў, што

«гістарычная Русь падзеленая на суверэнныя дзяржавы, так захацеў народ, і, мусіць, такая задума і Божага промыслу».
Пры гэтым ён настойліва заклікаў да захавання адзінства Праваслаўнай царквы. «Калі ўслед за з'яўленнем суверэнных дзяржаваў будзе бурыцца адзінства царквы - от тады мы чыніцьмем ліхую й Богу няўгодную справу».

25 верасня патрыярх сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам, наведаў мінскі Свята‑Духавы кафедральны сабор, дзе адслужыў невялікі малебен, а таксама наведаў разам з Лукашэнкам храм‑помнік у гонар Усіх Ссвятых, што будуецца. Там яго сустракалі каля 10 тысяч вернікаў, у тым навучэнцаў, сабраных з раённых школаў.

Вечарам у Палацы Рэспублікі пройдзе ўрачысты вечар, падчас кіраўнік РПЦ сустрэнецца з навуковай і творчай інтэлігенцыяй, прадстаўнікамі царкоўнай і свецкай грамадскасці. Затым будзе дадзены святочны канцэрт.

26 верасня Уладыка Кірыла плануе сустрэцца з супрацоўнікамі Мінскага епархіяльнага упраўлення Беларускай праваслаўнай царквы і наведаць Інстытут тэалогіі БДУ.

У той жа дзень ён ускладзе вянок да манумента на плошчы Перамогі і наведае мінскі Дом міласэрнасці.

Затым патрыярх накіруецца ў Полацк,

дзе наведае Свята‑Крыжаўзвіжанскі храм Свята‑Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра, дзе адправіць святочную ранішнюю службу і здзейнісць чын Узвышэння Крыжа.

27 верасня ў тым жа саборы ўладыка Кірыла адправіць літургію, а затым наведае сабор Святой Сафіі.

А 16‑й у нядзелю кіраўнік РПЦ плануе прыбыць у Віцебск. Патрыярх ускладзе кветкі да мемарыяльнага крыжа на месцы гібелі ў віцебскім канцлагеры 180 тыс. ахвяр нацызму. Пасля гэтага з яго ўдзелам адбудзецца малебен ў Свята‑Пакроўскім кафедральным саборы.

Праграма візіту кіраўніка РПЦ у Беларусь завершыцца раніцай 28 верасня (панядзелак) сустрэчай з моладдзю ў Летнім амфітэатры, па яе завяршэнні патрыярх мае намер сустрэцца з журналістамі. З Віцебска ўладыка Кірыла вернецца ў Маскву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?