Парламент Славеніі павялічыў падаходны падатак для топ-мэнэджэраў кампаній, якія атрымліваюць дзяржаўную падтрымку, да 90%.
Гэты падатак будзе датычыцца ўсіх даходаў мэнэджэраў, якія перавышаюць 12,5 тысяч еўра.Такі ж падатак будзе дзейнічаць, калі сукупны гадавы памер прэмій будзе большым за 25 тысяч еўра.
Увогуле ж сярэднемесячны заробак у Славеніі складае 922 еўра.