Імя новага дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь можа быць названа ў хуткім часе. Пра гэта заявіў міністр культуры Беларусі Павел Латушка.

— Дырэктар такога тэатра — вельмі сур’ёзная і важная пасада, — адзначыў міністр. — Я ўпэўнены, што імя новага дырэктара будзе названа ў хуткім часе. Але ніякіх канкрэтных імёнаў я зараз назваць не магу. У гэты час загаду аб прызначэнні новага кіраўніка тэатра ў мяне на стале няма. Але гэтае пытанне будзе вырашана абавязкова, ёсць некалькі кандыдатаў — павінна быць канкурэнцыя.

Намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Валерый Гедройц узгадаў і імя былога дырэктара тэатра Валянціна Елізар’ева.

— Перад Елізар’евым дзверы не зачынены, — распавёў намеснік дырэктара. — Ён у любы момант можа вярнуцца ў тэатр на працу. Калі толькі будзе яго згода і згода кіраўніцтва. Вы ж не чакаеце, што мы павінны тэлефанаваць яму і прасіць вярнуцца?! Яму былі зроблены пэўныя прапановы, ён адмаўляецца ад розных пасад… У любым выпадку, ён не губляе сувязі с тэатрам, наведвае спектаклі, дае свае адзнакі. Ён быў на адкрыцці сезона і станоўча адазваўся аб ім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?