У Баранавічах «БМВ» урэзаўся ў слуп, ад чаго той зваліўся на жылы дом. Праз дзень скутэр пайшоў на таран «Форда».
Моцная машына «БМВ»!
Не раз'ехаліся.
23 верасня позна ўвечары кіроўца «БМВ» страціў пільнасць і ўрэзаўся ў ліхтарню. Ад удару слуп зваліўся на дах жылога прыватнага дому. На шчасце, ніхто ў выніку аварыі не пацярпеў. 39-гадовы кіроўца быў цвярозы.
25 верасня на скрыжаванні вуліц Камсамольскай і Калініна сутыкнуліся скутэр і легкавік «Форд». Ніхто не пацярпеў. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай здарэння стала няўважлівасцт кіроўцы скутэра.
0
0
0
0
0
0