Па словах прадстаўніка Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Эдмунда Грышкевіча з пачатку года за даўгі былі выселеныя 84 сям'і, 45 з іх — без прадстаўлення жылля.
У стане на 1 верасня гэтага года былі пададзеныя 605 пазоваў да грамадзянаў, якія сістэматычна не плацяць за жыллёва-камунальныя паслугі.