Фота БЕЛТА

Фота БЕЛТА

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што візіт патрыярха Кірыла надасць «новы дынамічны імпульс дзяржаўна‑царкоўнаму супрацоўніцтву».

Пра гэта заявіў 25 верасня ў Мінску Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы ў пашыраным складзе з патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі «з вялікай сімпатыяй і адабрэннем» сочаць за дзейнасцю патрыярха Кірыла і «асабліва цэняць імкненне не дапусціць расколу адзінства Рускай праваслаўнай царквы, клопат аб пашырэнні і ўмацаванні яе ўплыву ў сучасным свеце».

«Лёс праваслаўнай царквы непарыўна звязаны з лёсам Беларусі. У нашым законе прызнана яе вызначальная роля ў гістарычным станаўленні і развіцці духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый нашага народа», — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, паміж свецкай і духоўнай уладай у Беларусі склаліся «па‑сапраўднаму партнёрскія адносіны». «Мы верым, што патэнцыял праваслаўя, магчымасці пашырэння яго ўплыву ў грамадстве яшчэ далёка не вычарпаныя, — заявіў кіраўнік дзяржавы. — Сумеснымі намаганнямі мы змаглі пераадолець наступствы перыяду бязвер’я і нігілізму. Цяпер вельмі важна прадоўжыць узаемадзеянне дзяржавы і царквы па ўмацаванні маральных асноў грамадства, захаванні культурнай спадчыны і развіцці сацыяльнага служэння».

Лукашэнка таксама падкрэсліў, што адносіны з кіраўніцтвам Рускай праваслаўнай царквы «нязменна вызначаліся асаблівай шчырасцю, душэўнасцю і цеплынёй».

Патрыярх Кірыл, у сваю чаргу, заўважыў, што з кожным годам праваслаўная царква «з поўным правам становіцца адным з важных інстытутаў беларускіх грамадства, надзейнай апорай дзяржавы».

Тацяна Каравянкова, БелаПАН

Глядзі таксама:
У Беларусь прыляцеў патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыла

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0