Аляксандр Усцінаў, фота boxnews.com.ua

Аляксандр Усцінаў, фота boxnews.com.ua

Чэмпіён Еўропы па боксе Аляксандр Усцінаў плануе ў лютым 2010 года правесці ў Беларусі бой за званне чэмпіёна свету.

Чакаецца, што бой наведаюць Арнольд Шварцэнэгер, Роберт дэ Ніра, а таксама браты Клічко.

Да асвятлення падзеі будуць прыцягнутыя каля 150 тэлеканалаў з усяго свету.

Тэлеканал СТВ паведамляе, што Аляксандр Усцінаў правядзе ў Беларусі каля пяці месяцаў. За гэты час ён правядзе некалькі рэйтынгавых баёў, але «лёсавызначальны» паядынак чакае яго ў лютым 2010 года.

На рынг супраць беларускага баксёра можа выйсці расіянін Мікалай Валуеў ці амерыканцы Седрык Босвел ці Эвандэр Холіфілд.

Еўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0